Ён – апаратчык атрымання вуглекіслаты.
Закончыўшы вучобу ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы, Цімафей атрымаў спецыяльнасць слесара па рамонце аўтамабіляў, а цяпер працягвае вучобу ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бярэзінскага райвыканкама.
- Вывучаю яшчэ такарную справу, - гаворыць ён. – Лічу, што чым больш у сабе раскрываеш здольнасцей, чым больш ты ведаеш, тым больш упэўнена сябе адчуваеш.
Акрамя працоўных будняў, у жыцці маладога спецыяліста шмат іншых інтарэсаў. Ён з задавальненнем прымае ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, асабліва падабаюцца такія віды спорту, як лёгкая атлетыка і стральба з пнеўматычнай зброі.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.