У ліку юбіляраў 

Date 30.03.2023 Man
Comment 743
У ліку юбіляраў 

Андрэй Шэлег працуе ў Бярэзінскім камбінаце бытавога абслугоўвання рабочым па аказанні рытуальных паслуг.

Яго характарызуюць тут як майстра на ўсе рукі. І сапраўды, Алег Міхайлавіч можа ўпраўляцца з любым інструментам. За яго плячыма – багаты вопыт работы ў некалі існуючым дрэваапрацоўчым цэху камбіната. Там рабілі нават драўляныя рамы і мэблю.

Сёлета да свайго прафесійнага свята - Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Андрэй Шэлег трапіў у спіс юбіляраў прадпрыемства. Сярод іх таксама –  прадавец Ніна Глазава, якая прарабіла на прадпрыемстве 40 гадоў, вадзіцель Вячаслаў Раманёнак (яго стаж – 35 гадоў), рабочая па аказанні паслуг Ганна Малашкевіч (25 гадоў), раскройшчык Інна Мармыль (15 гадоў). 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER