Што могуць грозны мядзведзь і магутны зубр?

Date 31.03.2023 Man
Comment 753
Што могуць грозны мядзведзь і магутны зубр?

2 красавіка – чырвоная дата на беларускім і расійскім дзяржаўных календарах. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі знакавы дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». А з наступнага года 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дзень яднання Беларусі і Расіі сімвалізуе блізкасць брацкіх народаў не толькі на культурным і гістарычным узроўні. Беларусы на роўных з суседзямі перамагаюць наступствы заходніх санкцый, выступаюць супраць нацыяналізму, дэманструюць свету новую мадэль узаемаадносін і сваю вялікую вернасць спрадвечным каштоўнасцям.

Збіцца са шляху інтэграцыі не даюць простыя людзі, якія вякамі жывуць у міры і згодзе, і вераць, што грозны мядзведзь разам з магутным зубрам стануць надзейным шчытом і змогуць дастойна супрацьстаяць цяжкасцям і нягодам. У доказ гэтых слоў сям’я Веры і Васілія Кавалёнка, якая вось ужо 8 гадоў, як прапісалася ў доме на раскідзістым беразе ракі Бярэзіны па вуліцы Мультана горада.

Спачатку дом

Дом гэты асаблівы, бо тут усё гаворыць аб характары яго гаспадароў. Паўсюдна на вокнах і паліцах стаяць пакаёвыя кветкі, прыемна здзіўляе і дызайн. Тут шмат вышытых і пашытых рэчаў у звычайным побыце. На стале - яркія сурвэткі, а на канапах - у тон посцілкі ў стылі пэчворк. На падаконніку - вечны каляндар яшчэ мінулага стагоддзя, яго равесніца – выразаная з дрэва карціна ў гасцявой зале.

Ёсць тут нават карціна “Ленін выступае на ІІІ з’езде РКСМ ”, а яшчэ паўсюдна стаяць самаробныя шафы з сувенірамі самых розных часоў. Пачэснае месца займаюць тут вышытыя цацкі ў гонар сімвалаў года. Тут жыве добрая традыцыя: кожнаму госцю на памяць дарыць самаробны сувенір з назвай горада.

Гаспадар дома Васіль Каваленка - заўзяты калекцыянер. Яго выставу рэчаў часоў Вялікай Айчыннай вайны паглядзела з вялікім інтарэсам нямала бярэзінцаў. Не адстае ад гаспадара і гаспадыня Вера. Яна летась стала лепшай вязальшчыцай раёна, мае сваю калекцыю швейных машынак, ды і валодае талентам удыхнуць утульнасць і цяпло ў кожны дом сваімі вырабамі. А як смачна яна гатуе! Часта ў гэтым доме пахне пірагамі і дранікамі.

Творчыя і кулінарныя захапленні, дзеці, унукі, агарод - гэта не ўсё, на чым трымаецца сям’я, сапраўдны стрыжань яе - любоў адразу да дзвюх краін.

Мы родам з СССР

Яны пазнаёміліся на студэнцкім вяселлі ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Вера пасля заканчэння СШ №2 з залатым медалём вучылася на эканаміста, а Васілій, юнак з Бранскай вобласці, - на інжынера. Кахання з першага позірку ў іх не атрымалася. Таму змагаўся за сваю каханую Васіль яшчэ доўга. Вяселле згулялі на пятым курсе.

– Студэнцкае жыццё ў нас было шчаслівым і яркім, бо тады ў 70-ыя гады ў акадэміі вучылася моладзь не толькі з Савецкага Саюза, але і з дальняга замежжа, – гаворыць Васіль. - Мы ганарыліся сваёй вялікай дзяржавай, вучыліся ў прэстыжнай установе, атрымлівалі запатрабаваныя на той час спецыяльнасці, мелі безліч сяброў і адчувалі ў сабе сілы пакарыць увесь свет.

Сям’я пачыналася ў Расіі

Будаваць сваё сямейнае жыццё маладыя пачалі ў Расіі, у гарадскім пасёлку Пагар, на радзіме мужа. Тут яны пра-цавалі ў калгасе, уладкавалі ўласны дом, нарадзілі першынца сына, а затым і дачушку. Не ленаваліся трымаць агарод, з маленства прывучалі дзяцей да працы.

– Вы ведаеце, мяне добра прынялі ў Расіі, - зазначае Вера, - ужо тады я ўбачыла, чым рускія адрозніваюцца ад беларусаў. У іх, сапраўды, шырокая душа, але яна раскрываецца не кожнаму. Давер іх трэба заслужыць. Ды і не горш за беларусаў яны вышываюць і гатуюць дранікі. Толькі яны там як вялікія тоўстыя бліны!

На змену шчаслівым 80-ым, прыйшлі ліхія 90-ыя, якія прынеслі з сабой пачварную прыватызацыю, уласную прыватнасць на зямлю, ваўчары і падзел людзей на багатых і бедных. Вера здолела захаваць сваю працу, а вось калгаса, дзе працаваў Васіль, не стала, і ён адправіўся на службу ў міліцыю.

 

Першым у Беларусь вярнуўся сын

Ідэя вярнуцца ў Беларусь першай прыйшла сыну. Ён без ваганняў выбраў матчыну радзіму ў якасці новага месца пражывання. Услед за ім у 2014 годзе сюды пераехалі і бацькі.

– Пытанні будаўніцтва ў Беларусі вырашаць куды лягчэй і прасцей, - гаворыць Васіль. - Ні табе лішняга бюракратызму і валакіты. Ды і медыцына ў вашай дзяржаве на вышыні. У Расіі яна платная і без страхавога поліса на медыцынскую дапамогу не разлічвай. Ды і большасць расіян працуюць у прыватных фірмах, дзе свае законы. Таму беларусы павінны быць удзячны свайму Прэзідэнту і дзяржаве, якія не дапусцілі суцэльнай прыватызацыі.

Дом сына побач з бацькоўскім, ды і працуе ён у раённым участку газазабеспячэння і нізашто не хоча вяртацца ў Расію. Дачушка ж знайшла сваё ўласнае шчасце ў Мінску і зараз гадуе траіх дзяцей. Працуе яна настаўніцай замежнай мовы і яшчэ дадаткова вывучае кітайскую.

 

Памяць

Жыць у Беларусі сям’і Каваленка вельмі падабаецца. Тут рэальна камфортна і добра іх дзецям і ўнукам. Ды і не адчуваюць яны сябе яшчэ пенсіянерамі, бо жыва цікавяцца ўсім, што адбываецца ў свеце.

– У рускіх у крыві павага да беларусаў, - гаворыць Васілій, - яны ва ўсе часы – наш своеасаблівы шчыт ад заходніх ворагаў. Да гэтага часу ў кожнай беларускай і рускай сям’і захоўваецца памяць пра герояў ваеннага ліхалецця.

Бацька Васілія Каваленка ваяваў на Другім беларускім фронце, матуля, звычайная сялянка, мела ўзнагароду за працу ў тыле. Матэрыялы пра іх і далі пачатак калекцыі рэчаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі.

– Наша памяць і нясцерпны боль пра тыя часы і подзвіг людзей - вось тое, што злучае нашы народы, – гаворыць Васіль. – Толькі так мы можам выхоўваць дзяцей і перамагчы нацызм, які набірае абароты ў свеце.

 

Разам мы – сіла

Васіль і Вера разам ужо сорак гадоў. Шчасце і спакой ззяюць у іх вачах. А сэрцы напоўнены дабрынёй і спагадай да людзей.

– Я - беларуска, ён - рускі, пашпарты ў нас Расійскай Федэрацыі, але мы не звяртаем увагі на нацыянальнасць. Няма гэтага ў нашых адносінах, - гаворыць жанчына, - бо у нас сям’я і агульныя інтарэсы.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER