Акцыю размеркавалі па рэгіёнах. Яна пройдзе на працягу ўсяго красавіка. Тое, што акцыя расцягнулася на ўвесь месяц, звязана з глебава-кліматычнымі ўмовамі.
Першы "Тыдзень лесу" (з 1 па 8 красавіка) прымае Брэсцкая вобласць. Лясгасы Мінскага і Гомельскага ДВЛГА – з 8 да 15 красавіка.
Так, у гэты тыдзень усе жадаючыя жыхары і госці Бярэзіншчыны маюць магчымасць унесці свой пасільны ўклад у добрую традыцыю ўзнаўлення лясоў.
Усім жадаючым далучыцца да акцыі патрэбна звярнуцца ў Бярэзінскі лясгас, дзе кожны будзе забяспечаны пасадачным матэрыялам, неабходным інвентаром, транспартам.Як звычайна, будуць праведзены конкурсы сярод школ і ў сацыяльных сетках, дзе вызначацца пераможцы.
Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.