– Перавага хатняга прыгатавання салата "Цэзар" у тым, што вам дакладна вядома, з чаго складаецца соус да яго. Тут не будзе ніякага пакупнога маянэзу, па сутнасці, соус – гэта і ёсць хатні маянэз, зроблены з яек, гарчыцы, цытру-савага соку і часнаку.
Нам спатрэбяцца:
вэнджанае курынае філе, алей аліўкавы, трошкі парашку куркумы, вострыя прыправы,
соль – на свой густ, пекінская капуста (ці лісце салаты), таматы чэрры, сыр Пармезан.
А таксама для сухарыкаў –
белы хлеб, прыправы, алей аліўкавы.
Для падліўкі – яйка, гарчыца, лыжкі тры алею аліўкавага, сок лімона, долька часнаку, соль па гусце.
Працэс падрыхтоўкі:
Гародніну вымыць і абсушыць. Зварыць яйкі ў падсоленай вадзе (пасля закіпання роўна 9 хвілін). Заліць халоднай вадой, надбіць шкарлупіну (гэта дапаможа лёгка ачысціць яйкі ў далейшым). Бялок можна выкарыстоўваць кудысьці яшчэ, жаўток пакінуць для падліўкі. Вэнджанае курынае філе нарэзаць кубікамі або лустачкамі.
Белы хлеб таксама нарэзаць невялікімі кубікамі, злёгку паліць іх алеем, пасыпаць спецыямі і перамяшаць. Высыпаць на распаленую патэльню, абсмажваць каля 5 хвілін, варочаць.
У глыбокі пластыкавы збан скласці ўсе інгрэдыенты для падліўкі і жаўток ад варанага яйка. Прабіць блэндарам да аднастайнасці, атрымаецца густы соус.
Пекінскую капусту (ці лісце салаты) парваць рукамі і выкласці на дне неглыбокай талеркі. Зверху нацерці сыр. Размеркаваць соус і сухарыкі па лісці капусты (або салаты). Наступным пластом раскласці прамытыя таматы чэрры, парэзаныя на чвэртачкі або напалову. Потым выкласці курыцу і заправіць яе невялікай колькасцю падліўкі.
Смачна есці!
Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.