Абодва больш за 10 гадоў працуюць у лясной галіне.
– Я, можна сказаць, пайшоў па бацькоўскіх слядах, – распавядае Аляксандр Сяргеевіч, – Мой бацька таксама шчыраваў вальшчыкам, а матуля працавала памочнікам ляснічага. Той выпадак, калі можна гаварыць пра сямейныя дынастыі. На жаль, бацька ўжо пайшоў з жыцця, але пакінуў дастойны працяг нашага роду.
– Родам я з вёскі Каменны Барок, – распавядае пра сябе Аляксандр Ізмер. Мне даспадобы калектыў, дзе я працую, і ўсё, што з ім звязана. Мы ўмеем і працаваць добрасумленна, і адпачываць плённа. Так, я ўдзельнічаў летась у спаборніцтвах па падводнай лоўлі рыбы, наша каманда заняла 3 прызавое месца. Наогул, я аматар рыбалкі – і зімой, і летам.
А яшчэ Аляксандр – заўзяты спартсмен па такіх відах спорту, як тэніс і валейбол. Дарэчы, яшчэ нежанаты.
За час работы Аляксандра Валер’евіча ў лясной галіне ён змог зарэкамендаваць сябе найлепшым чынам не толькі на сваім асноўным месцы працы, а і за межамі Бярэзінскага раёна, у іншых лясгасах, дзе патрабавалася дапамога пры распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек.
Сёлета з нагоды 85-гадовага юбілею Мінскай вобласці Аляксандр Ізмер быў адзначаны Падзякай Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.