Атрымаў новы харвестар

Date 15.09.2023 Man
Comment 395
Атрымаў новы харвестар

Добры чалавек, старанны работнік. Прафесіянал, які зрабіў сябе сам. Працавіты, спецыфіку сваёй працы асвоіў на “выдатна”.

Тэхніку ведае дасканала, пры неабходнасці можа самастойна і аператыўна ліквідаваць паломку. На сваёй машыне працуе вельмі эфектыўна, замяняючы чатыры-пяць брыгад прафесійных вальшчыкаў лесу, якія нарыхтоўваюць драўніну ўручную. Стрэсаўстойлівы, з моцным характарам, – такія водгукі мы пачулі ў Бярэзінскім лясгасе пра Алега Мельніка. Ён – машыніст харвестара «BELARUS-SAMPO» МЛХ46.

– Калі я ўладкоўваўся ў арганізацыю, – гаворыць Алег Сямёнавіч, – менавіта ў той час па Бярэзіншчыне прайшоў першы буралом. У Шавярнічах у 2008-ым годзе пачынаў свой працоўны шлях, рабіў тады яшчэ на тралёвачным трактары.  Потым давялося папрацаваць на рубільнай машыне, а ў 2017-ым годзе прайшоў

адпаведныя курсы ў Бабруйску, у цэнтры павышэння кваліфікацыі, атрымаў пасведчанне машыніста харвестара.

Сёлета ў жніўні атрымаў новы «BELARUS-SAMPO» МЛХ46. Вось толькі вырубілі дзялянку ва Ушанскім лясніцтве, а цяпер пераязджаем  у Жукавец падрыхтоўваць наступную...

У калектыве Алега Сямёнавіча паважаюць за прафесіяналізм і стабільныя высокія паказчыкі, а дома галаву сям’і  шануюць за шчырае сэрца і жаданне ўсім дапамагчы любячая жонка Наталля з унучкай Ульянай і дачушкі Таццяна і Алёна.

Сёлета да прафесійнага свята Дня работнікаў лесу за сваю шматгадовую добрасумленную працу Алег Мельнік быў адзначаны падзякай Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER