Так трымаць!

Date 24.11.2023 Man
Comment 734
Так трымаць!

Сяргей Дубовік у лясной галіне шчыруе ўжо каля 20 гадоў.

– Першыя гады два рабіў у Багушэвіцкім лясніцтве Бярэ-зінскага лясгаса, – прыгадвае Сяргей Іванавіч, – потым перавёўся ў Арэшкавіцкае. Шчыраваў лесніком спачатку, а гадоў 8 таму назад перакваліфікаваўся ў вальшчыка лесу.

Жывём разам з жонкай у вёсцы Шавярнічы, выгадавалі сына (Максім уладкаваўся ў сталіцы, працуе па спецыяльнасці зваршчыкам-мантажнікам на меха-нічным заводзе імя С.Вавілава «БелОМО»).

Сваё майстэрства (з добрымі паказчыкамі праходзячы праз усе прапануемыя выпрабаван-ні) Сяргей Іванавіч паказвае не толькі на лясных дзялянках, а і ў час спаборніцтваў вальшчыкаў лесу, якія штогод арганізоўваюцца на базе Бярэзінскага лясгаса.

Прыемна, што ў арганізацыі заслужана шануюць сваіх працаўнікоў. За сваю добрасумленную выдатную працу да прафесійнага свята –

Дня работнікаў лесу – Сяргей Іванавіч неаднойчы быў адзначаны граматамі лясгаса, летась – Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі, а днямі – Ганаровай граматай лясгаса ў сувязі з 50-гадовым юбілеем.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER