З тарцавальным станком – на “ты”

Date 27.11.2023 Man
Comment 504
З тарцавальным станком – на “ты”

Віктар Баран уладкаваўся ў Бярэзінскі лясгас больш за 10 гадоў таму назад. Ён – станочнік тарцавальнага станка з пэўным вопытам.

Работа станочніка патрабуе руплівасці, уважлівасці і спрыту, засяроджанасці і адказнасці. Гэтых якасцей у Віктара Аляксандравіча дастаткова. Напэўна, уменне працаваць хутка і якасна часткова перадалося ад сваякоў, з якімі плячо ў плячо прыйшлося пашчыраваць на далёкай поўначы. Стараўся дзеля сям’і. А сям’я ў яго – мнагадзетная.

- Разам з жонкай выхоўваем сына Аляксандра і трох дачушак: Вікторыя ўжо дзесяцікласніца, Дар’я – у восьмым класе, а самай малодшанькай Насці - 2 месяцы.

Жывём мы ў Лешніцы, - гаворыць Віктар Аляксандравіч. – Зараз адлегласці - не праблема. Але машыну ваджу не я, за рулём – жонка. Будуем дом, апрацоўваем свае 30 сотак, а каб адпачыць, адпраўляемся з сынам на рыбалку.

І з усмешкай дадае: - Вось у нашай сям’і гэта справа – зусім не жаночая: нашым “дзяўчатам” не падабаецца.

Сёлета Віктар Аляксандравіч да прафесійнага свята работнікаў лесу адзначаны чарговай узнагародай Бярэзінскага лясгаса.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER