Качество - это не только про экономику и производство, а прежде всего про человека

Date 15.01.2024 Man
Comment 693
Качество - это не только про экономику и производство, а прежде всего про человека

Іна Хендогая, начальнік аддзела прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства:

– Якасць выпускаемай намі прадукцыі заўсёды з’яўлялася першаступеннай задачай. І з ёй мы паспяхова спраўляемся. Пацвярджэннем таму – прадукцыя нашых хлебапёкаў, якая неаднаразова адзначалася на прэстыжных конкурсах, у тым ліку “Смаката”, мы часта прымаем удзел і ў рэспубліканскіх выстаўках “Белагра”, “Прадэкспа” і г.д. Ды і выпускаемыя каўбасным цэхам вырабы таксама карыстаюцца нязменным попытам не толькі ў жыхароў Бярэзіншчыны, а і далёка за яе межамі. Такім чынам, нам за сваю якасць сорамна не бывае. Аднак надаваць ёй больш пільную ўвагу, каб не страціць свайго пакупніка, нам нішто не перашкаджае. Таму мы не толькі імкнёмся захаваць і павысіць яе, а і заняты распрацоўкай новых відаў прадукцыі, якая, веру, таксама будзе высакаякаснай і знойдзе свайго спажыўца.

Вольга Агароднікава, жыхарка г. Беразіно:

– Сёлетні год аб’яўлены Кіраўніком нашай дзяржавы Годам якасці. Гэтае паняцце ўключае ў сябе не толькі якасныя паказчыкі выпускаемай прадукцыі, а і ў цэлым павышэнне якасці жыцця лю-дзей ва ўсіх напрамках. Адзін з іх – медыцынскае абслугоўванне. Хачу адзначыць, што ў гэтым напрамку на Бярэзіншчыне адбываюцца значныя перамены да лепшага. Побач з вядомымі масцітымі дактарамі працуюць і маладыя спецыялісты, якія з першых дзён самастойнай работы імкнуцца годна заявіць пра сябе. Шмат адбылося перамен і ў сельскіх установах аховы здароўя, дзе праве-дзены рамонты і закуплена новае абсталяванне. А значыць, наша здароўе знаходзіцца пад больш надзейнай аховай.

Сяргей, жыхар г. Беразіно:

– Паляпшэнне якасці жыцця адчуваю на сабе. Імкнуся да гэтага ўласнымі намаганнямі. Зараз мы заняты будаўніцтвам уласнага дома і на працягу гэтага года мяркуем адзначыць наваселле. А гэта не толькі дах над галавой, а і ўпэўненасць у заўтрашнім дні і нас, маладой сям’і, і нашых дзяцей. Веру, што іх жыццё будзе толькі светлым і радасным пад мірным небам роднай Беларусі. Ведаю, што многія бярэзінцы будуюцца і атрымліваюць кватэры, у тым ліку і з дзяржаўнай падтрымкай. І ў гэтым даволі ярка адлюстроўваецца клопат пра якасць. Якасць жыцця.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Рубрики: