І ў мужных прафесій ёсць жаночы пачатак

Date 07.03.2024 Man
Comment 803
І ў мужных прафесій ёсць жаночы пачатак

Ніводная, нават самая мужная, прафесія не абыходзіцца без яе вялікасці жанчыны. Сустракаюцца яны сярод ваенных, работнікаў праваахоўных органаў і нават ратавальнікаў. Яскравае пацверджанне таму – інспектар нагляду і прафілактыкі Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных суітацыях Маргарыта Закрэўская. 

У адрозненне ад некаторых сваіх калег, якія прыйшлі ў службу ратавання з іншых структур, маючы за плячыма грамадзянскую спецыяльнасць, Маргарыта ўжо з самага яе пачатку насіла ў кішэні дыплом універсітэта грамадзянскай абароны – спецыялізаванай навучальнай установы, якая рыхтуе ратавальнікаў-прафесіяналаў.

Зразумела, што паступленне туды адразу пасля заканчэння школы было не выпадковасцю, а свядомым рашэннем.

У Бярэзінскім РАНС Маргарыта ўсяго трэці год. А свае першыя крокі ў прафесію яна рабіла ў Віцебскім гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях. На новым месцы спецыяліст паспела ўжо за мінулы час надзейна ўліцца ў калектыў і праявіць свае здольнасці, заваяваць павагу і аўтарытэт сярод калег.

А яшчэ старшы лейтэнант унутранай службы Маргарыта Закрэўская з’яўляецца прыхільніцай здаровага ладу жыцця і трывала сябруе са спортам. У ліку тых відаў, якім яна аддае перавагу, – лыжы і плаванне. Неаднойчы выступала яна на раённых спаборніцтвах і паказвала высокія вынікі. А не так даўно выступала за зборную раёна і на абласных лыжных спаборніцтвах.

– Калі ў цябе ёсць здольнасці, імкненне, а галоўнае – жаданне жыць актыўным жыццём, павінен праяўляць сябе, – лічыць Маргарыта. – Ад нашай пазіцыі ў многім залежыць будучыня нашай краіны. І мне хочацца па магчымасці зрабіць болей, каб гэтая будучыня была толькі светлай і радаснай.

Анатоль ПАЛЫНСКІ

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER