У шлях – пры любым надвор’і

Date 27.03.2024 Man
Comment 428
У шлях – пры любым надвор’і

Толькі нядаўна, у мінулую нядзелю, Сяргей Вілянаў адзначаў сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

І вось у пятніцу - яшчэ адзін урачысты і святочны дзень, калі яго, як аднаго з лепшых працаўнікоў раёна, ушаноўваюць на раённым свяце працы з занясеннем фотаздымка на раённую Дошку гонару. Толькі вось такіх дзён у Сяргея Мікалаевіча не так багата, большая частка часу праходзіць за рулём магутнага МАЗа-самазвала, летам - у рэйсах па дастаўцы грузаў, а ў зімовы перыяд, калі аўтамабіль пераабсталёўваюць належным чынам, – за чысткай вуліц і дарог ад снегу і галалёдзіцы.

Так, Сяргей Вілянаў працуе ў РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” і пастаянна клапоціцца, як і яго калегі-камунальнікі, пра нашу ўтульнасць, бяспеку і прыгажосць роднага краю.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER