Чалавек вельмі рознабаковы

Date 27.03.2024 Man
Comment 866
Чалавек вельмі рознабаковы

Аператар машыннага даення СУП “Здравушка-агра” Наталля Сярмяжка, нягледзячы на, здавалася б, сваю звычайную прафесію, чалавек неардынарны. І пацвярджэнняў таму нямала.

Па-першае, працуе яна на раздоі і ад вынікаў яе работы напрамую залежыць прадуктыўнасць каровы ў будучым. Таму без дадатковай цеплыні і душэўнасці тут не абысціся.

Па-другое, Наталля Вікенцьеўна не проста спецыяліст са стажам (пачынала яна шлях у жывёлагадоўлю з 16 гадоў, пэўны час была нават асемянатарам), а ўяўляе сабой сямейную дынастыю, якую пераняла ў свой час ад матулі.

Па-трэцяе, жанчына з’яўляецца мнагадзетнай матуляй і гадуе чацвярых сыноў, з якімі жыве ў Беразіно ў добраўпарадкаванай кватэры, атрыманай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб падтрымцы мнагадзетных сямей. Усе гэтыя якасці, памножаныя на стараннасць у працы і высокія вытворчыя паказчыкі, і далі падставу для таго, каб прозвішча і фотаздымак руплівай гаспадыні былі занесены на раённую Дошку гонару.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30