Мяняць адрас працы адмовілася

Date 27.03.2024 Man
Comment 463
Мяняць адрас працы адмовілася

Сёння для многіх вяскоўцаў з невялічкіх сельскіх населеных пунктаў, дзе з усіх сацыяльных аб’ектаў толькі крама і засталася, магазін з’яўляецца сапраўдным цэнтрам культурнага жыцця.

Людзі прыходзяць сюды не толькі за пакупкамі, а і проста пагутарыць, паслухаць навіны. А калі ў гэтым гандлёвым пункце працуе шчыры і адкрыты чалавек, які ўжо стаў сваім, падобны малюнак становіцца нормай. Гэта ў поўнай меры датычыцца і котаўскага магазіна, прадаўшчыцай якога вось ужо шмат гадоў працуе Мая Мытнік.

Яна не толькі добра вывучыла мясцовых жыхароў і іх патрэбы, клапоціцца аб тым, каб на прылаўках быў неабходны тавар, ахвотна прымае папярэднія заяўкі і своечасова выконвае іх. Паказальным у плане таго, наколькі Мая Міхайлаўна “зраслася” са сваімі пакупнікамі, з’яўляецца наступны факт.

Калі ва ўшанскім магазіне з’явілася вакансія і Маі Мытнік прапанавалі заняць яе, паколькі жанчына жыве ва Ушы і гэта зняло б праблемы з дарогай, тая наадрэз адмовілася пакідаць ранейшае месца. Што і казаць, факт больш чым красамоўны.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « У водары фальклору Важная работа »