У водары фальклору

Date 28.03.2024 Man
Comment 517
У водары фальклору

Матэрыялаў аб мерапрыемствах з удзелам гэтай жанчыны ў раённай газеце выходзіла шмат. Здаецца, не хопіць і вялікага артыкула, каб напоўніцу і змястоўна расказаць пра таленты Святланы Клімовіч – дырэктара Новінскай установы культуры, якая сёлета адзначае своеасаблівы юбілей: 25 гадоў працы ў дадзенай установе культуры і 10 гадоў на пасадзе яе кіраўніка.

Святлана Анатольеўна – нязменная гаспадыня народнага свята “Цягнуць Каляду на дуба”. Адноўленае работнікамі культуры, яно праводзіцца тут ужо звыш чвэрці стагоддзя, ладзіцца 21 студзеня, і атрымала статус нематэрыяльнай каштоўнасці Беларусі.

Дзякуючы выключнаму энтузіязму і любові Святланы Клімовіч да гістарычнай спадчыны роднай вёскі набыў новае дыханне народны абрад “На пяньку”, прысвечаны ўшанаванню памяці загінуўшых у часы ваеннага ліхалецця землякоў. Збіраецца на мерапрыемства 50-70 чалавек, каб успомніць імёны тых, хто загінуў і хто ваяваў у часы Вялікай Айчыннай.

Са спевамі народнага сямейнага гульнёва-абрадавага калектыву “Радзіна” і дзіцячага калектыву “Валошкі” Новінскага сельскага Дома культуры знаёмы ўсе жыхары Бярэзіншчыны і не толькі. Творчыя калектывы – нязменныя ўдзельнікі ўсіх святочных мерапрыемстваў і радуюць сваімі выступленнямі гледачоў.

Разам з гераіняй матэрыялу працуе і муж Анатоль. У святах, народных абрадах, разнастайных фестывалях удзельнічае ўся сям’я, у тым ліку бабулі і дзядулі, а таксама дзеці - Яніна, Аляксей і Цімафей. У сям’і лічыцца галоўным развіваць і падтрымліваць фальклорную спадчыну продкаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER