Асноўная ўвага, як заўжды – састарэлым людзям, інвалідам, нядобранадзейным сем’ям. Як паказваюць праверкі, людзі выдатна ведаюць пра парушэнні, што здольныя прывесці да бяды. Але ж многія чакаюць нейкага асаблівага моманту, каб іх выправіць: то часу няма, то ў агародзе былі занятыя, то забыліся.
А часцей за ўсе трэба аддаць усяго некалькі гадзін часу, каб навесці парадак у доме: высвабадзіць праводку з-пад шпалераў, адрамантаваць дзверку печы, замяніць батарэйку ў пажарным апавяшчальніку, схаваць запалкі ад дзяцей… Звычайна людзі станоўча адносяцца да візітаў людзей у форме, дзякуюць за клопат, паказваюць, якія недахопы выпраўлены пасля апошняга візіту ратавальнікаў. Есць і такія, што не жадаюць нічога ведаць пра ўласную бяспеку – гаворка ідзе пра тых, што даўно і моцна сябруюць са спіртнымі напоямі.
Як правіла, гара недакуркаў ля печы, няспраўны апавяшчальнік і характэрны ўнутраны выгляд жылля – традыцыйныя атрыбуты ладу жыцця такіх людзей. Часам здараецца “дастукацца” і да іх свядомасці: часцей гэта бывае, калі да прафілактыкі падключаецца ўчастковы інспектар міліцыі і старшыня сельскага Савета.