У гэтым корпусе займаюцца вучні пачатковых класаў гімназіі: як вядома, дзеці малодшага школьнага ўзросту нярэдка трапляюць у сітуацыі, што могуць пагражаць іх здароўю і жыццю. Невялікі жыццевы вопыт, жаданне пазнання гэтага свету, цікавасць, неабачлівасць ці няведанне правілаў паводзін у пэўных сітуацыях здольныя прывесці да бяды. Дарослым і дзецям прапанавалі гульні, падчас якіх можна было і «патэлефанаваць» у службу ратавання, і бяспечна сабрацца ў лес, і назваць словы з пераблытанымі літарамі, і пагуляць у шашкі. Школьнікі атрымлівалі ў падарунак кніжкі і буклеты, дарослыя – памяткі пра бяспеку дзяцей пры адпачынку ля вады.
Напамінаем усім бацькам: гульні малых дзяцей нельга пакідаць без увагі літаральна ні на хвіліну. З больш дарослымі дзецьмі неабходна пастаянна падтрымліваць сувязь і штодзённа вучыць іх мерам бяспекі, падтрымліваючы словы ўласным прыкладам. Беражыце дзяцей! Асабліва гэты заклік актуальны падчас найлюбімейшай дзятвой пары – летніх канікулаў.