За яркімі эмоцыямі і карысным адпачынкам – у лагер «Папараць-кветка»!

Date 19.07.2024 Man
Comment 630
За яркімі эмоцыямі і карысным адпачынкам – у лагер «Папараць-кветка»!

Доўгачаканы летні «водпуск» нашых дзетак тады толькі будзе запамінальным, калі будзе адпавядаць формуле «Карыснасць+Бяспека».

Атрымаўшы летам свабоду ад настаўніцкага і бацькоўскага кантролю, нашы дзеці могуць аддаваць перавагу яркім эмоцыям, а не здароваму сэнсу. У рамках прафілактычнай кампаніі «Канікулы без дыму і агню» інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала трэцюю змену аздараўленчага лагера «Папараць-кветка», у якой аздараўліваюцца звыш за сотню дзяцей: тут праведена агульналагерная эвакуацыя, гульня «Шыфр 112», дзеці паглядзелі некалькі прафілактычных фільмаў.  Дапамагаў у правядзенні мерапрыемства навучэнец Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча Ілля Данэйка: на этапе «Экіпіроўка” ён не горш за прафесійнага работніка службы ратавання расказваў пра асаблівасці баявога адзення пажарных, праводзіў майстар-клас па яго апрананні, даваў камандам заданне патушыць умоўнае ўзгаранне. Па выніках гульні пераможцамі сталі каманды «Неўгамон», «Бабры», «Ракета».

Выратавальнікі краіны нагадваюць бацькам: забяспечце нагляд за сваімі дзецьмі, забараніце ім хадзіць адным да ракі, у лес, прыбярыце з відных месцаў запалкі, лекі, ёмістасці з гаручымі  вадкасцямі. Уважлівыя адносіны да свайго дзіцяці – найлепшая прафілактыка траўматызму.

Вольга Ермакова,

інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER