Аптымістычная перспектыва

Date 04.02.2025 Man
Comment 149
Аптымістычная перспектыва

Майстар-выратавальнік Максім Сакаў у калектыве Бярэзінскага РАНС з’явіўся параўнальна нядаўна – менш двух гадоў таму назад. Пачынаў службу з “нуля”, атрымаўшы першыя практычныя веды ў час заняткаў у вучэбцы ў Гомелі. Праз год, правіў сябе надзейным спецыялістам і атрымаў званне сяржанта.

- Пасля заканчэння трэцяй гарадской школы, - расказвае юнак, - вучыўся ў Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы. Але па меры асваення прафесіі ўсё больш выразна адчуваў, што гэта не маё. Нават не аднаго дня не працаваў па атрыманай спецыяльнасці. У атрад выратавальнікаў прыйшоў свядома. І не расчараваўся. Служба гэтая адказная, рызыкоўная і рамантычная. Спачатку страшна было ў час першых выездаў на пажары. Зараз гэта ў мінулым. Галоўнае заключаецца ў тым, што ў барацьбе з вогненнай стыхіяй ты не адзін, побач з табой заўсёды надзейнае плячо сябра-калегі, які ніколі не пакіне цябе ў бядзе. І гэта вельмі важна ўсведамляць у такія моманты.

Сёння Максім, як гэта і належыць маладому чалавеку, жыве планамі на будучае. Па-першае, гэта далейшы прафесійны рост – летась ён паступіў вучыцца ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі, каб стаць больш адукаваным спецыялістам-афіцэрам. А яшчэ заняты абустройствам набытай кватэры, каб прывесці туды тую адзіную і непаўторную, якую, на жаль, пакуль што не знайшоў. Але гэта – толькі справа часу, ці не так?

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER