Адным з першых бярэзінскіх прадпрымальнікаў, які пачаў спецыялізавацца на бытавых інструментах і сантэхніцы, быў Дзмітрый Жукоўскі. Яшчэ ў 2002 годзе ён меў гандлёвую кропку на рынку па вуліцы Кастрычніцкай. Затым, калі яго плошча пачала рэарганізоўвацца, прадпрымальнік усталяваў тут павільён, дзе таксама можна было набыць неабходныя для ўтульнасці ў доме тавары, узяць кансультацыю, або заказаць нешта ўнікальнае.
– У той час мы былі адны з першапраходцаў у гэтай спецыялізацыі, – распавядае Дзмітрый. – Я рэгулярна ездзіў за таварамі ў Расію і Польшчу, каб забяспечыць самы шырокі асартымент. Цяпер, вядома, усё значна прасцей, фірмы дастаўляюць нам тэхніку пад заказ.
.jpg)
З цягам часу, калі праз горад пачала пракладвацца магістраль М-4, па інжынерным праекце прыйшлося ўбраць з перыметра рынка ўсе павільёны. Адміністрацыя раёна прапанавала Дзмітрыю Жукоўскаму новае месца для крамы на вуліцы Дзяржынскага, 1, насупраць гарадскога возера. Тады здавалася, што гэта вельмі аддалены раён, амаль на ўскрайку горада. Але зараз, калі побач з’явіўся супермаркет «Санта», тут стала досыць ажыўлена.
– Сёння да нас звяртаецца амаль сто чалавек у дзень, – гаворыць Дзмітрый. – Многія прыязджаюць у «Санту» і заходзяць да нас. Гэта і дачнікі-мінчане, і госці з суседніх раёнаў.
Апошнім часам наша спецыялізацыя звузілася. У асноўным прадаём садовую тэхніку: бензапілы, газонакасілкі, мотапомпы, ачышчальнікі высокага ціску, зварачныя апараты, перфаратары. Тавары самых лепшых брэндаў: «Stihl», «Villartec», «Greenworks», «Makita», «Bosch», «Wortex», «Eco».
Можам прапанаваць растэрміноўку ад «Альфа-банка» да чатырох месяцаў. Або крэдыт да трох гадоў. Калі ў вас няма магчымасці забраць пакупку, даставім яе бясплатна па горадзе, або ў любы населены пункт раёна за сімвалічны кошт. Тавары ў нас набываюць і дзяржаўныя арганізацыі па безнаяўным разліку, з адтэрміноўкай або па перадаплаце.
– Наш бізнес сямейны, – уступае ў гутарку жонка гаспадара крамы Святлана. – Муж кіруе арганізацыйнымі працэсамі, я сачу за парадкам і прыгажосцю на паліцах.
Калі Дзмітрый толькі арганізаваў прадпрымальніцтва, мне не хапала яго дапамогі па доме, клопату аб нашых дзяцях. Бо здаралася, што ён адпраўляўся за таварам на некалькі дзён. Але сёння ў нас шмат часу, каб быць разам.
– Атрымліваецца, што сваёй справай я займаюся больш за дваццаць гадоў, – дадае Дзмітрый Жукоўскі. – Любы бізнес патрабуе пільнасці пры афармленні дакументацыі, вынаходніцтва найбольш прыдатных варыянтаў па пастаўцы тавару. Галоўнае, каб уся дзейнасць адпавядала заканадаўству.
Можна заўважыць, што ўсе цэннікі ў нашай краме напісаны па-беларуску. І калі пакупнікі пажадаюць, мы будзем размаўляць з імі на роднай мове. Многія здзіўляюцца гэтаму, бывае, абураюцца. А мы адказваем, што жывём у Беларусі. А значыць, мусім паважаць культуру
нашай краіны.
Думкі пакупнікоў:
Дзмітрый МЕЛЬНІКАЎ:
– Я мінчанін, сёння ў «Ветразі» пабываў упершыню. Усё тут спадабалася. Прадстаўлены шырокі асартымент і карэктнае абслугоўванне.
Анатоль МАЛЫШАЎ:
– У «Ветразі» я пастаянны пакупнік. Часцей за ўсё набываю расходныя матэрыялы для будаўніцтва: дрэлі і ланцугі для бензапілы. Лічу, што тут прадстаўлены найбольш якасныя тавары, на якіх ёсць попыт у бярэзінцаў.
Аляксандр РАДЗЕВІЧ:
– Я звяртаюся ў «Ветразь» часта. У гэтым годзе купіў трымер для пакосу травы, заказаў рухавік для мотаблока. Добра, што з Дзмітрыем Жукоўскім заўсёды можна пракансультавацца па шматлікіх пытаннях, у тым ліку па «Вайберы».
*Павел САЛАЎЁЎ.
Фота аўтара.