Як вядома, найлепей дзеці засвойваюць інфармацыю ў гульневай форме – ненавязліва, цікава, з прымяненнем розных формаў работы. Падчас мерапрыемстваў інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова прапанавала дзецям паглядзець фільм, памаляваць, адгадаць загадкі, адказаць на пытанні гульні-віктарыны «Дзе логіка?», правільна «патушыць» умоўнае ўзгаранне, вызначыць прычыну пажару на фотаздымку, паспаборнічаць камандамі. Нашы деці, здаецца, ведаюць адказ на любое пытанне: што ні запытайся – «лес рук»! Але ж важна не толькі ведаць, але і выконваць важныя правілы. Пра гэта і нагадвае акцыя «Бяспечныя канікулы». Дапамагала праводзіць мерапрыемствы актывіста клуба юных ратавальнікаў Валерыя Шмарлоўская. Так, яна расказала дзецям пра элементы баявого адзення пажарных, яго назначэнне і асаблівасці.
Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік нагадвае:
– Бяспека дзяцей падчас канікул – тое пытанне, што хвалюе зараз і бацькоў, і настаўнікаў, і ратавальнікаў. Небяспечныя паводзіны на дарозе, на вадаёме, свавольства з агнём забіраюць штогод жыцці дзясяткаў дзяцей. Ратавальнікі нагадваюць бацькам: строга кантралюйце гульні дзяцей у летнюю пару, бо гэта той самы перыяд, калі дзятва часта застаецца без нагляду і можа выбіраць для сябе небяспечныя забавы. Дашкольнікаў не пакідайце без нагляду нават на пяць хвілін! Беражыце дзяцей, уласным прыкладам фарміруйце ў іх свядомасці прынцыпы бяспечных паводзінаў.