Створаная чалавекам прыгажосць, якая робіць чалавека шчаслівей

Date 04.08.2025 Man
Comment 605
Створаная чалавекам прыгажосць, якая робіць чалавека шчаслівей

Вось і наступіў апошні месяц лета. Гэта і гарачая пара жніва, і час збіраць ураджай на прысядзібных участках. Акрамя таго, як ніколі радуюць людей прыгожыя кветкі на дагледжаных падворках. Зазірнем на найлепшыя з іх у Капланецкім сельсавеце, каб убачыць, чым могуць пахваліцца гаспадары.

Першы надзвычайны падворк знаходзіцца ў Косаўцы. Гаспадыня, Марына Мазанік, займаецца сваім падворкам вось ужо восем гадоў, з таго часу, як пераехала сюды з мужам з Ганцавіч. Каля увахода у яе дом растуць упрыгожванне любога ўчастку - туі. Побач белыя і сінія гартэнзіі, вельмі патрабавальныя і капрызныя расліны. Бузульнік, які цвіце жоўтымі кветкамі, пышныя белая і сіняя астыльба. Ёсць тут і штучны раўчук, праз які пракладзены невялічкі масток.4

За домам увесь падворак патанае ў півонах і флоксах. Але асабліва увагу прыцягнулі самыя высакародныя на свеце кветкі: лілеі і ружы. Таксама ёсць тут печка і мангал для летняга адпачынку.

Яшчэ на адзін падворак у Косаўцы цалкам выкананы ў хвойным стылі. Напрыклад, тут растуць падрэзаныя па рознаму сосны, такім чынам асабліва прыгожыя. Ёсць таксама туі і ядловец. Усе гэта напаўняе паветра свежым водарам. Есць альтанка і лежакі. Урэшце, чымсьці гэты падворак нагадвае кітайскі стыль ландшафтнага дызайну.

Якраз падчас нашага прыезду у Каменны Барок, з багатым ураджаем лісічак вярнуліся Васіль і Святлана Ходас. Каля дома нас сустрэлі вазоны пышных петуній. Ва ўнутраным дворыку быў агароджаны двор для лазні. Побач зона адпачынку. Наводдаль агарод, цяпліца са шчодрым ураджаем, некалькі кустоў буякоў. З дзядуляй і бабуляй гэтым летам адпачывае унук Яраслаў, які неўзабаве пойдзе ў 4 клас адной са сталічных школ.

Павел САЛАЎЁЎ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Информация отдела ЗАГС На страже детства »