Для дзяцей найлепшы спосаб данясення інфармацыі – выкарыстанне гульняў, паказ фільмаў і мультфільмаў, віктарыны і іншыя формы работы. Менавіта гуляючы, дзіця засвойвае важныя ісціны, вучыцца быць уважлівым і асцярожным. Так, за мінулы тыдзень інтэрактыўныя навучальныя заняткі прайшлі ў сярэдніх школах аграгарадкоў Брадзец, Любушаны, Пагост, Лешніца. Якія існуюць прычыны пажараў, што рабіць пры задымленні ў доме, і чаму дарослыя і дзеці могуць патрапіць у небяспечнае становішча – гэтыя важныя рэчы абмяркоўвалі дзеці разам з інспектарам прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Ермаковай. Не абышлі бокам і тэму бяспекі на вадаёме, пры адпачынку на прыродзе.
«Папярэджаны – значыць, узброены!», – дадзеная ісціна многія гады з'яўляецца для ратавальнікаў нашай краіны адной з вядучых у паўсядзённай працы. Найперш таму, што важнейшая функцыя работніка службы ратавання – не толькі патушыць пажар, а ў першую чаргу папярэдзіць яго ўзнікненне.