Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:
– Прыняць удзел у навядзенні парадку на помніках – наш грамадскі абавязак і тое нямногае, што мы можам зрабіць дзеля ўшанавання памяці продкаў. Шматлікія страшныя сведчанні ваенных падзей мінулага стагоддзя – брацкія магілы. Не кожнае надмагілле захавала імёны людзей, падчас нават лічба колькасці пахаваных – прыблізная. Падтрымліваць парадак на помніках, памятаць пра гераізм продкаў, што жылі ў няпросты час – тое нямногае, што мы можам зрабіць для ўшанавання іх памяці. Варта не забываць, што супярэчлівыя падзеі мінулага стварылі той фундамент, на якім пабудавана наша мірнае жыццё ў прыгожай і свободнай Беларусі. Вывучаць гісторыю, памятаць яе і распавядаць пра гэта дзецям – надзвычай важна, каб страшныя падзеі мінулага не маглі паўтарыцца.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)