Так, з агульнай колькасці паступіўшых зваротаў (а іх было зарэгістравана 169 супраць 180 мінулагодніх) адзначана 38 вусных і 131 пісьмовая (у тым ліку 59 – па электроннай пошце). Асабіста да старшыні раённага выканаўчага камітэта звярнуўся 31 чалавек. У сельскія выканаўчыя камітэты за гэты ж перыяд звяррнулася 39 грамадзян, на іх рахунку 21 пісьмовы і 18 вусных зваротаў.
Праблемы, якія найбольш хвалююць бярэзінцаў, атычаць у першую чаргу жыллёва-камунальнай службы. Гэта пытанні водазабеспячэння і каналізацыі, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, рамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду, вулічнага асвятлення. Ім было прысвечана 38 зваротаў. Па сваёй актуальнасці і колькасці зваротаў на другім і трэцім месцы адпаведна пытанні дарожнай гаспадаркі (20 зваротаў) і зямельныя пытанні (11 зваротаў).
Пра далейшы лёс зваротаў, работу з імі, рэагаванні на іх і прымаемыя меры сведчаць наступныя звесткі. Так, задаволенымі былі 38 зваротаў, па 103 заяўнікі атрымалі тлумачэнні, 21 варот пастаўлены на кантроль, 4 накіраваны для вырашэння ў адпаведныя інстанцыі. За гэты час атрымана 3 паўторныя звароты. З вышжйстаячых органаў кіравання на разгляд у раённы выканаўчы камітэт паступіла 8 зваротаў, па кожнаму з якіх усе заяўнікі атрымалі адказы растлумачальнага характару. І яшчэ. За першае паўгоддзе не паступіла ніводнага ананімнага звароту, а ў “Кнізе заўваг і прапаноў” запісаў зроблена не было.
На працягу справаздачнага перыяду ў раённым выканаўчым камітэце праведзена 72 асабістых прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія наведалі 39 чалавек. З гэтай колькасці людзей 31 звярнуўся непасрэдна да старшыні райвыканкама Дзяніса Дзішука ў час арганізаванымі ім 12 асабістых прыёмах. За гэты час Дзяніс Ігаравіч паспеў таксама правесці і 11 выязных прыёмаў (з 48 арганізаваных адказнымі работнікамі райвыканкама), на якіх да яго паступіла яшчэ 27 зваротаў.
Традыцыйнымі для жыхароў Бярэзіншчыны сталі і рэгулярна праводзімыя па суботах “прамыя тэлефонныя лініі”. З пачатку года старшыня райвыканкама аказва на пытанні грамадзян 6 разоў, іншыя адказныя работнікі раённага выканаўчага камітэта і яго служб – 28. Паводле паступіўшых 31 зварота 12 было задаволена, а па 19 дадзены тлумачэнні.
Магчымасць задаць набалелыя пытанні або падзяліцца той ці іншай праблемай бярэзінцы маюць таксама і падчас правядзення азіных дзён інфармавання, якія традыцыйна ладзяцца ў працоных калектывах, выездаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, арганізаванай на базе раённага цэнтра культуры грамадскай прыёмнай і г.д. Частымі гасцямі ў нашым рэгіёне і асобных працоўных калектывах зъяляюцца кіраўнікі і адказныя спецыялісты Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, міністэрстваў і рэспубліканскіх ведамстваў, якім падчас асабістых прыёмаў або сустрэч таксама адрасуюць бярэзінцы свае пытанні.
Праблемы, якія ўзнімаюцца ў ходзе пералічаных мерапрыемстваў, у пераважнай сваёй большасці вырашаюцца аператыўна. Па магчымасці станоўча вырашаюцца і звароты, якія патрабуюць дадатковага разбіральніцтыва і грашовых сродкаў. Але пры гэтым, зразумела, свой адбітак накладвае абмежаванасць раённага бюджэту.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.