"Мы святкуем Купалле ў Год беларускай жанчыны. Невыпадкова сімвалам свята стала купальская Берагіня. Продкі верылі, што яна аберагае пасевы і напаўняе жыватворнай сілай травы, ахоўвае сямейны ачаг, клапоціцца пра дзяцей і матуль", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Хочацца, каб увесь наш свет, такі крохкі, як мы бачым, быў акутаны яе покрывам, каб у кожнай сям'і панавалі любоў і дабрабыт. Каб праз год мы з вамі зноў сустрэліся тут, у Александрыі. І разам адправіліся ў новае падарожжа да душы славянскага народа - загадкавай душы, але нязменна шырокай, шчырай і міласэрнай", - дадаў Прэзідэнт.

Кiраўнiк дзяржавы пажадаў усім цудоўнага вечара, прыемных уражанняў і лагоднай цеплыні, якая будзе саграваць да наступнага Купалля.