Узнагароды - лепшым!

Date 22.04.2022 Man
Comment 1190
Узнагароды - лепшым!

Сёння старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода выконваў на Бярэзіншчыне прыемную і адказную місію: уручаў лепшым аграрыям раёна, якія па выніках веснавой сяўбы дасягнулі выоскіх паказчыкаў, падзячныя пісьмы.  Героямі сяўбы аказаліся механізатары Сяргей Лагоўскі і Ігар Кабак з ААТ “Багушэвічы”, а таксама Вячаслаў Кашлачоў і Сяргей Дадонаў з ААТ “Пагосцкі”.

 

Уручаючы ўзнагароды, Міхаіл Тарасавіч падзякаваў старанных працаўнікоў за іх выокія дасягненні і падкрэсліуў, што галіновы прафсаюз заўсёды пільна сочыць за работай сельгаспрадпрыемстваў вобласці і з вялікай радасцю адзначае перадавікоў вытворчасці па выніках многіх сельскагаспадарчых кампаній.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.  

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER