Кар’ерны рост Аляксандра Вярцінскага

Date 12.08.2022 Man
Comment 523
Кар’ерны рост Аляксандра Вярцінскага

Аляксандр Вярцінскі ў калектыве сельскагаспадарчага філіяла “Арэшкавічы” не навічок, хаця асноўнае месца яго работы – Мінскі завод колавых цягачоў. Там яго ведаюць як стараннага слесара механазборачных работ. Ды і на Бярэзіншчыне гэтага маладога мужчыну таксама паспелі ацаніць а яго стараннасць і працавітасць.

Вось ужо чацвёрты сезон жніва працуе ён на зернесушыльным комплексе. Тут нават паспеў зрабіць службовую кар’еру: спачатку з’яўляўся толькі памочнікам апетарата КЗС, а сёння ўжо паўнапраўны аператар з адпаведным пасведчаннем і дзеліцца сваімі ведамі з іншымі сваімі калегамі-завадчанамі. А сёлета на дапамогу падшэфнай гаспадарцы з Мінска прыбыла восем чалаек. Усе яны заняты на дапрацоўцы збожжа: двое – аператары КЗС, яшчэ двое – памочнікі і 4 падсобнікі.

Справы на збожжатаку арганізаваны належным чынам. Дапрацаванае збожжа грузіцца ў аўтамабіль і яго перавозяць на захоўванне ў склад. Не напалохаў А. Вярцінскага і прыезд на КЗС першага намесніка начальніка Бярэзінскага  РАНС А. Лагуна. І сапраўды, той істотных заўваг да работы зернесушыльнай гаспадаркі і парадку на КЗС не меў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER