Вось і зараз на рахунку Аляксандра Мікалаевіча ўжо ёсць гэты істотны пераадолены рубеж. Разам з маладым памочнікам Мікалаем Максімавым гэтымі днямі экіпаж убірае авёс у наваколлі вёскі Восава, адкуль, дарэчы, родам і Мікалай. У пары з вопытным старэйшым калегам малады чалавек працуе першы год, хаця, як прызнаецца, на жніве ўдзельнічае ўжо трэці раз. А добрая зладжанасць у рабоце дае станоўчы плён і высокія паказчыкі.
Дададзім, што ў “Брадцы” на сённяшні дзень зарэгістравана яшчэ тры тысячнікі. Гэта вадзіцелі на адвзоцы збожжа Міхаіл Собаль, Сяргей Каханоўскі і Міхаіл Гузоўскі. Як бачым, пакуль што пераадолець паказчык у тысячу намалочаных тон іншым камбайнавым экіпажам гаспадаркі не ўдалося. Усё ж, на дасягненні гэтага поспеху адбіваецца істотны вопыт работы стараннага механізатара Аляксандра Кнігі, для якога сёлетняе жніво ўжо сорак другое. Хто яшчэ можа пахваліцца такім стажам?
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фтоа аўатара.