Толькі першы год працуе гэты экіпаж разам у такім саставе, але, тым не менш, змог дасягнуць такога высокага намалоту. І значная заслуга ў гэты, бясспрэчна, належыць Аляксандру Мікалаевічу – аднаму з самых адданых справе і старэйшых камбайнераў Бярэзіншчыны. За яго плячыма ўжо 42 сезоны збожжаўборкі.
Менавіта яму летась на раённых дажынках быў уручаны спецыяльны кубак як самаму вопытнаму механізатару. Згадзіцеся, што такім стажам за штурвалам камбайна пахваліцца можа далёка не кожны. Ёсць з каго браць прыклад падрастаючай змене ў Брадцы.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.