За старанную працу – падзякі і падарункі

Date 02.09.2022 Man
Comment 781
За старанную працу – падзякі і падарункі

У Бярэзінскім раёне працягваецца ўшаноўванне лепшых вадзіцеляў і камбайнераў – удзельнікаў жніва-2022, якія дасягнулі тысячнага рубяжа. Сёлета іх, адпаведна даволі высокай ураджайнасці, якая перавышае мінулагоднюю на 10 цэнтнераў з гектара, істотна больш, чым летась.

Найбольшую колькасць тысячнікаў сёлета зарэгістравалі ў ААТ “Пагосцкі”. І днямі да гэтай кагорты далучыліся яшчэ два камбайнеры – Андрэй Шалепін і Аляксандр Ермаловіч. Не адстаў ад іх і вадзіцель Мікалай Блішч. Нягледзячы на тое, што спецыяліст ён далучаны (асноўнае яго месца работы ДБРУ-192), у гаспадарцы стаў сваім чалавекам і вось ужо другі год запар становіцца тысячнікам.

Камбайнавы экіпаж у складзе Валерыя Несцяровіча і Аляксандра Пянкрата з СУП “АграМАЗ” – таксама не з ліку патомных хлебаробаў, пра што і сведчыць міліцэйская форма. Ды як паказвае практыка, і на жніве мужчыны таксама не саступаюць мясцовым працаўнікам і ўжо неаднойчы пераадольвалі тысячны рубеж намалоту.

У ліку сёлетніх лідараў жніва ёсць і маладое пакаленне. Яго годна прадстаўляе камбайнер ААТ “Брадзец” Уладзіслаў Корык. Трэці год з пяці праведзеных за штурвалам камбайна, ён з’яўляецца камбайнерам (да гэтага быў памочнікам камбайнёра) і яму вось ужо другі год запар удаецца ў адзіночку, без памочніка, намалочваць больш за тысячу тон збожжа.

Яшчэ адзін малады пераможца спаборніцтва – Аляксандр Зязюля з ААТ “Пагосцкі”. Яшчэ толькі зусім нядаўна яго віншавалі з тысячай тон перавезенай ад камбайнаў збажыны, як ён паспеў ужо падвоіць свой паказчык і стаў адзіным у раёне маладым двухтысячнікам.

Дададзім, што працаўнікі ААТ “Пагосцкі” і “Брадзец”, акрамя падзяк раённага выканаўчага камітэта, падарункаў ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, атрымалі ўзнагароды і падарункі ад адміністрацый сваіх сельгаспрадпрыемстваў. А вось А. Зязюля і У. Корык былі адзначаны таксама і каштоўнымі падарункамі райкама БРСМ.

І калі Уладзіславу ў яго дасягненні істотную дапамогу аказаў яго маладзёжны запал, то Міхаілу Гузоўскаму з ААТ “Брадзец” у дасягненні двухтысячнага паказчыка на адвозцы збожжа паспрыялі яго вялікі, больш як трыццацігадовы стаж і вопыт.

"

Хлебаробаў-тысячнікаў віншавалі і ў ААТ “Першамайскі”, “Багушэвічы” і сельгасфіліяле “Арэшкавічы”.

Падзякі Бярэзінскага райвыканкама і падарункі ад райкама прафсаюза АПК атрымалі Сяргей Аўсянскі, Мікалай Собаль і малады вадзіцель Мікалай Мірончык.


Сяргей Аўсянскі – ужо вопытны хлебароб са шматгадовым стажам, не першы зернеўборачны сезон і для Мікалая Собаля з ААТ “Багушэвічы”, усё ўпершыню для маладога вадзіцеля Мікалая Мірончыка з сельгасфіліяла “Арэшкавічы”.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара і Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER