- Я другі дзень заняты на ўборцы кукурузы, - гаворыць Ігар Гайдук. – А наогул гэта справа для мяне звычайная, бо на сельскагаспадарчых палетках працую амаль ўсё жыццё. (Працоўны стаж Ігара Уладзіміравіча налічвае 35 гадоў!). Працаваў і на аўтакране, і на МАЗах, і на ЗІЛах, на ДТ-75 (гэта гусенічны трактар), і на корманарыхтоўчых КВК-800.
Таксама на уборцы кукурузы ў ААТ “Уша” задзейнічаны Аляксандр Бусел, у ААТ “Першамайскі”, куды быў камандзіраваны Ігар Уладзіміравіч на дапамогу, на нарыхтоўцы кукурузы шчыруе Сяргей Аўсянскі.
Алена Громава.
Фота аўтара.