Аб стане жывёлагадоўлі ў раёне

Date 23.09.2022 Man
Comment 668
Аб стане жывёлагадоўлі ў раёне

У сельскагаспадарчых арганізацыях Бярэзінскага раёна за студзень-жнівень 2022 года вырашчана асноўных відаў жывёлы 5955 тон або 100,6% да студзеня-жніўня 2021 года, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 2664 тоны (102,4%), свіней – 3261 тона (99,1%).

Рэалізавана жывёлы на забой у жывой вазе 5337 тон, што на 123 тоны (2,3%) менш, чым у студзені-жніўні мінулага года. Рэалізацыя жывёлы на забой зменшылася ў 6 гаспадарках. З ліку рэалізаванай на забой жывёлы пастаўлена мясаперапрацоўчым арганізацыям і холадакамбінатам 3990 тон (74,8% ад агульнай рэалізацыі), падсобным вытворчасцям арганізацый - 696 тон (13,0%), арганізацыям спажывецкай кааперацыі – 464 тоны (8,7%), па іншых каналах збыту – 183 тоны (3,4%),

Надоена малака 30854 тоны, што на 3031 тону (8,9%) менш, чым у студзені-жніўні 2021 года. Вытворчасць малака зменшылася ў 7 сельскагаспадарчых арганізацыях.

Сярэдні надой ад каровы за студзень-жнівень 2022 года склаў 2925 кілаграмаў і ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам знізіўся на 220 кілаграмаў (6,9%).

Рэалізавана малака па ўсіх крыніцах збыту 27680 тон (90,5%), выкарыстана на ўнутрыгас-падарчыя патрэбы 3175 тон (10,3%) ад атрыманага ў студзені-жніўні 2022 года.

Па стане на 1 верасня 2022 года колькасць буйной рагатай жывёлы склала 29506 галоў, з іх пагалоўе кароў склала 10334 галавы. Свіней налічвалася 28596 галоў.

У студзені-жніўні 2022 года атрымана прыплоду цялят 7541 галава – 94,7% да студзеня-жніўня 2021 года, парасят – 36804 галавы (104,8%).

Алена МЕЛЬНІК, начальнік аддзела статыстыкі.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER