І сеюць, і ўбіраюць

Date 07.10.2022 Man
Comment 633
І сеюць, і ўбіраюць

Сяўба азімых культур у гаспадарках раёна пераваліла за свой экватар: на сённяшні дзень яна праведзена на плошчы 9835 гектараў, што складае 68 працэнтаў да плана.

Зразумела, што ў асобных сельгаспрадпрыемствах гэтая лічба значна больш высокая. Так, аграрыям філіяла “Ома” засталося засеяць толькі 4 працэнты да задання, іх калегам з “Арэшкаівч” – 12 працэнтаў, менш як чвэрць засталося засяваць працаўнікам ААТ “Брадзец”, “Пагосцкі” і “Уша”. А вось у ААТ “Першамайскі” і “Бярэзінскі райаграсэрвіс” азімую сяўбу неабходна правесці яшчэ на палове плошчаў.

Паралельна з гэтым відам работ у гаспадарках ішла і ўборка ўраджаю. А дакладней такіх культур, як проса і грачыха. Грачыха сёлета дала на круг па 13,5 цэнтнера з гектара. Самымі ўрадлівымі аказаліся яе палеткі ў ААТ “Уша” і “Брадзец” (адпаведна 23,8 і 18,4 цэнтнера з гектара).  Яе ўбралі ўжо ўсе сельгасвытворцы за выключэннем філіяла “Ома”, дзе было пасеняна 20 гектараў гэтай культуры. Проса дало на круг па 15,8 цэнтнера. Пры гэтым яго атрымана ў ААТ “Брадзец” аж па 30 цэнтнераў з гектара! Някепска яно ўрадзіла таксама ў ААТ “Першамайскі” і “Бярэзінскі райаграсэрвіс” (адпаведна 20 і 17,5 цэнтнера).

А вось уборка кукурузы яшчэ не завершана. Большай часткай культура ідзе на прыгатаванне сіласу і на зялёны корм (нарыхтавана 141638 тон). Паралельна з гэтым ідзе уборка кукурузы і на зерне. Яго атрымана ўжо 834 тоны. У цэлым жа кукуруза ўбрана з плошчы 5901 гектар, што складае 64,5 працэнтаў ад засеяенага.

Палявыя работы (і не толькі названыя) у гаспадарках Бярэзіншчыны працягваюцца.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER