Распачаўся ён са знаёмствам з асноўнымі вытворчымі паказчыкамі сельгаспрадпрыемства і аб’ектамі, размешчанымі на тэрыторыі мехмайстэрняў у аграгарадку Любушаны. Удзельнікі мерапрыемства пабачылі створаныя тут умовы працы, а таксама агледзелі размешчаны непадалёк новы, устаноўлены толькі летась, зернесушыльны комплекс.
У ходзе плянарнай часткі інжынер па ахове працы “АграМАЗа” Генадзь Стэфаненка расказаў аб арганіазыці кантроля за захаваннем працаўнікамі сельгаспрадпрыемства патрабаванняў па ахове працы, а таксама аб праводзімай у калектыве рабоце па папярэджванні вытворчага траўматызму.
З аналізам праходжання абавязковых медыцынскіх аглядаў работнікамі сельскай гаспадаркі за перыяд з пачатку 2023 года пазнаёміла загадчыца паліклінікі Бярэзінскай райбальніцы Наталля Антонава. А галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харачаванні райвыканкама Ірына Бурая даклала аб выніках правядзення абласнога месячніка бяспекі ў сельскай гаспадарцы ў Бярэзінскім раёне.
Рэзанансным акаалася выступленне першага намесніка начальніка Бярэзінскага РАНС Аляксандра Лагуна, прысвечанае захаванню заканадаўства ў галіне пажарнай бяспекі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Цікавай і змястоўнай была таксама інфармацыя аб рабоце раённай мабільнай групы за студзень-красавік 2023 года, якую агучыла галоўны спецыяляіст аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валерыі Жураўлёвай.
Вяла мерапрыемства і падвяла яго вынікі, паставіўшы канкрэтныя задачы па ахове працы перад прыстунымі спецыялістамі, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вольга Калячка.