Пасяўной – зялёнае святло

Date 01.04.2024 Man
Comment 475
Пасяўной – зялёнае святло

Спрыяльныя ўмовы надвор’я, якія ўсталяваліся сёлета з самага пачатку каляндарнай вясны, дазволілі работнікам сельскай гаспадаркі не толькі разгарнуцца шырокім фронтам пры выкананні палявых работ, але і прыступіць да адной з самых важнейшым кампаній года – яравой сяўбы. Прайсці яна павінна не толькі ў аптымальнвыя і сціслыя тэрміны для захавання тэхналогіі працэсу, але і на належным арганізацыйным узроўні, што дазволіць мінімізаваць непажаданыя факты парушэнняў дысцыпліны працы і яе аховы.

Для таго, каб нацэліць на высокапрадукцыйную дзейнсць работнікаў сельгаспрадпрыемстваў у гэты перыяд, і былі наладжаны заняткі семінара-вучобы на тэму “Удасканаленне работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бспецы пры правядзенні веснавой пасяўной кампаніі 2024 года”. На іх былі запрошаны кіраўнікі, інжынеры па ахове працы і старшыні прафсаюзных камітэтаў арганізацый аграпрамысловага комплексу Бярэзіншчыны.

Уступным словам адкрыла мерапрыемства, якое затым і вяла, старшыня райкама прафсюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч. Першае выступленне семінара было прысвечана забеспячэнні пажарнай бспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, якое агучыў інспектар Бярэзінскага РАНС Канстанцін Богач. На думку старшага дзяржаўнага інспектара аддзялення ДАІ Дмітрыя Харытончыка, якую ён давёў прысутным, не менш важная на пасяўной і ў працэсе падрыхтоўкі да яе і транспартная бяспека.

Тэму патрабаванняў да выкарыстання, умоў перавозкі захоўвання пестыцыдай і іншых сродкаў абароны раслін, аграхімікатаў і мінеральных угнаенняў раскрыў урач-гігіеніст Бярэзінскага РЦГЭ Сяргей Масюк. Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятсці і сацыяльнй абароне райвыканкама Валерыя Жураўлёва спынілася на папярэджванні няшчасных выпадкаў пра правядзенні вясенняй пасяўной кампаніі. Досыць эмацыянальным аказалася выступленне і галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірыны Бурай. А гаварыла яна не толькі пра парушэнні правіл па ахове працы, выяўленыя прпы наведанні сельгасарганізацый раёна і прыняцці мер па іх ўхіленні, а і давяла інфармацыю аб правядзенні на працягу красавіка абласнога месячніка беспекі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах.

Выступаючыя не заўсёды абмяжоўваліся рамкамі агучанай тэмы семінара, выразна дапаўнялі свае словы канкрэтнымі прыкладамі таго, да чаго прыводзіць парушэнні ўстаноўленых норм і патрабаванняў закона. У ходзе ўзнікаючага дыялогу яны давалі адказы на пытанні прысутных.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER