Але святы святамі, а асенняя пара прымушае не сядзець без працы, а займацца штодзённымі справамі. Хапае іх і ў Аляксандра Мікалаевіча. Яшчэ зусім нядаўна прымаў удзел ва ўборцы кукурузы. Затым быў перыяд пастананоўкі тэхнікі на зімовае захоўванне. А зараз у механізатара не менш адказная місія: ён заняты на ворыве зябліва. Яго новенькі МТЗ-1221 мы сустрэлі на палетку непадалёк ад Брадца.
– Спраў у восень хапае, – згаджаецца Аляксандр Кніга. – Сёння мы робім задзел пад будучую яравую сяўбу. Узараць належыць яшчэ добры клін, каля тысячы гектараў. Дзе тут сядзець? Тым больш, што надвор’е стаіць спрыяльнае, трэба карыстацца момантам. А работы хопіць аж да маразоў. Так што мы, члены мехатрада, занятыя на гэтай важнай справе, настроены толькі на працу.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.