– Яравы клін збожжавых у нас сёлета невялікі – усяго 25 гектараў, – расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Анатоль Сырэц. – Нацэлены больш на вырошчванне аднагадовых траў. У мінулыя гады займаліся цімафееўкай, кастрацом. Паглядзіш, спачатку ўсходы добрыя, а потым, калі наступала засушлівае лета, пасевы падгаралі. Сёлета вырашылі праэксперыментаваць з люцэрнай. Вось толькі ўчора засеялі яе 50 гектараў. Загадзя ўнеслі гліфасаты, хлорысты калій, восенню зрабілі вапнаванне ўчастка, вясной унеслі арганіку. Спадзяюся, што з такім фонам, як хлорысты калій плюс арганіка, удасца ўтрымаць вільгаць.
.jpg)
У гаспадарцы паспелі ўжо завяршыць другую падкормку азімых, прыступілі да сяўбы аднагадовых траў, якія часткова пойдуць на корм жывёле, часткова – на закладку ў ямы. А галоўны клопат сёння тут – падрыхтоўка глебы пад кукурузу і яе сяўба. На сяўбе задзейнічаны Канстанцін Бубенька з «Ферабоксам». Дапагае яму ў гэтым працэсе Юрый Панцялей, які забяспечвае механізатара насеннем. Усяго на сяўбе кукурузы задзейнічана тры сеялкі, што дае магчымасць управіцца з аб’ёмам работ своечасова. На падрыхтоўцы глебы ма засталі Яўгена Муху.
.jpg)
У цэлым “Уша” сёлета пад кукурузу адпусціла 960 гектараў. Але засяваць давядзецца крыху больш – 1028. Адбылося гэта за кошт павелічэння плошчы на 68 гектараў рапсу, які давялося перасяваць. Пры гэтым 348 гектараў пойдуць на атрыманне зерня.
Работы ў гаспадарцы працягваюцца.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.