А за тым, каб участак пашы страўліваўся паступова і эфектыўна, тут сочаць два пастухі-даглядчыкі – Аляксандр Гушча і Міхаіл Яроцкі. Умовамі працы яны задаволены, як і тым, што вадой і соллю жывёла забяспечваецца пад патрэбу і без затрымак. Яны ж перыядычна, праз кожныя дзве гадзіны, у адпаведнасці з нормай, перастаўляюць загародку з электрапустухом для далейшага страўлівання травы. На пашы жывёла знаходзіцца з 8 да 17 гадзін, пасля чаго вяртаецца ў кароўнікі, дзе акрамя спажытага за дзень мае датаковае камрленне з кукурузнага сіласу і “зялёнкі”.
Як адзначыла загадчыца МТФ Таццяна Крывашэя-Дзамукашвілі, выпасаецца толькі адзін гурт фермы з ліку кароў, якія даюць малако класа “экстра”. Астатнія 150 галоў знаходзяцца на ўтрыманні ў памяшканнях. Да выпасу на пашы ў гаспадарцы таксама перавялі жывёлу, якая знаходзіцца на пагосцкай ферме. За сезон “вялікага малка” жанчына мяркуе істотна павысіць узровень надояў, якія ўжо зараз пакрыхту сталі расці.
.jpg)
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Паўла САЛАЎЁВА.