Тэхніку – на зімовае захоўванне

Date 27.11.2025 Man
Comment 216
Тэхніку – на зімовае захоўванне

Блізіцца да завяршэння этап пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на зімовае захоўванне. Вядзецца гэтая работа і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. Як адзначае галоўны інжынер гаспадаркі Вадзім Камароў, больш паловы тэхнічных сродкаў ужо закансерваваны да вясны.

- Усяго, з улікам прычапных агрэгатаў, нам належыць паставіць на захоўваннне больш сотні адзінак тэхнікі, - дадае спецыяліст. – Традыцыйна такой справай займаюцца самі механізатары, якія выкарыстоўвалі на працягу сезону тую ці іншую тэхніку або агрэгат. Калі яны гатовы, для лепшага захоўвання абмотваем колы плёнкай (каб не трэскаліся ад сонца і марозу), а потым устанаўліваем на драўляныя калодкі або металічныя падстаўкі. Частка тэхнікі захоўваецца пад дахам – у памяшканнях мехмайстэрняў, частка застаецца на двары. Але перад гэтым праводзім яе кансервацыю, каб не дапусціць карозіі. Дэфектуем, а потым прыступаем да рамонту.

Найбольшай увагі пры рамонце патрабуюць, канечне, пасяўныя агрэгаты і збожжаўборачныя камбайны. Нашы спецыялісты добра спраўляюцца з работамі і выконваюць іх самастойна. Тое ж датычыцца і энерганасычаных трактароў. Калі ж здараюцца істотныя праблемы, звяртаемся да фірм-пастаўшчыкоў, якія дапамагаюць ухіліць няспраўнасці. Тым больш, што два магутныя МТЗ-3235 зусім новыя (адзін з іх набыты сёлета) і яшчэ знаходзяцца на гарантыйным абслугоўванні.

Вадзім Камароў дадае, што акрамя названага трактара гаспадарка ў 2025 годзе набыла яшчэ адзін МТЗ-1221, кормаўборачны камбайн, 9-курпусны плуг і некаторую іншую тэхніку.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER