“Асенні марафон” назваў лепшых

Date 19.11.2022 Man
Comment 574
“Асенні марафон” назваў лепшых

У суботу шумна і гулка было ў спартыўнай зале ФАЦ “Лазурный” з дзесяці гадзін раніцы. Тут стартавала фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі  “Асенні марафон”. У ім прымалі ўдзел вучні трэціх-чацвёртых класаў школ раёна. Спартландыя была багатая на шматлікія конкурсы і спартыўныя выпрабаванні, якія дазволілі выявіць самых спрытных, лоўкіх і ўмелых. Па ўмовах адной з эстает удзельнікі каманд павінны былі не толькі найхутчэй справіцца з дыстанцый, але і прынесці з сабой апалы восеньскі лісток, своеасаблівы талісман спаборніцтваў.

Найбольш спрытнымі і вынослівымі аказаліся прадстаўнікі гарадской пачатковай школы, крыху саступілі ім прадстаўнікі зборнай каманды Капанецкай і Лешніцкай школ. Трэцімі былі прадстаўнікі СШ №3. Не засталася без узнагароды і камана другой гарадской школы, капітану якой быў уручаны дыплом за актыўны ўдзел у “Асеннім мараоне”.

Анатоль ПАЛЫНСКI.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER