І гэта ў ххі стагоддзі

Date 12.11.2021 Man
Comment 642

Яшчэ летась большасць з нас пільна сачылі за няшчасцямі соцень бежанцаў, якія апынуліся на мяжы граніцы Беларусі і Літвы. Ніхто тады і паверыць не мог, што ў гэтай драмы будзе не адна трагедыя.

Хто з нас нядаўна па тэлевізары не бачыў хлапчука-інваліда з матуляй, якія вымушаны знаходзіцца на мяжы польскай граніцы. Яго чорныя вочы “буравяць” наскрозь, а непасрэдны дзіцячы позірк б’е ў самае сэрца і доўга не адпускае, выклікаючы пачуцці жалю і суму. Няўжо так павінны пакутаваць дзеці ў наш звыштэхналагічны час?

Назад у сярэднія вякі

Асабіста мне хочацца, каб пакуты няшчаснай сям’і і яшчэ соцень людзей на злашчаснай мяжы пабачылі не толькі ў Беларусі, але і ў краінах Заходняй Еўропы, каб яны маглі дастукацца да сэрцаў і пачуццяў сучасных еўрачыноўнікаў, якія ў пагоні за ўстанаўленнем свайго мірапарадку і захаваннем еўрапейскіх каштоўнасцей начыста забыліся пра гуманізм і вяртаюць сваіх грамадзян назад у сярэднія вякі.

Некалькі дзён на граніцы Польшчы і Беларусі тоўпяцца сотні бежанцаў з Бліжняга Усходу, якія жадаюць толькі аднаго, каб іх пусцілі ў Германію. Там яны плануюць знайсці прытулак і спакой. У афіцыйнага Мінска няма падстаў перашкаджаць руху людзей у бок агрэсіўна настроеных да нас краін — Літвы і Польшчы. Што зробіш, калі кіраўнікі гэтых дзяржаў ніяк не могуць прызнаць, што іх хітрыя планы наконт паўтарэння ўкраінскага сцэнарыя захопу ўлады ў 2014 годзе былі сарваны, і яны скасавалі з нашай краінай усе адносіны.

Гуманітарны крызіс

Ды і ўся стратэгія ў адносінах да Мінска не пакідае ніякіх надзей весці дыпламатычны дыялог з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Не прымушаюць іх сесці за стол перамоў нават пытанні ўласнай бяспекі. Гэта ж было іх рашэнне закрыць неба над нашай рэспублікай і тым самым ўскосна паспрыяць росту міграцыі на граніцы і маштабнай гуманітарнай катастрофе. Трэба аддаць належнае, Літва павяла сябе ў гэтай сітуацыі больш — менш прыстойна, а вось ў Польшчы замест таго. . .

. . .Таго, каб прапусціць на сваю тэрыторыю бежанцаў і адканваіраваць іх у Германію, наладзілі ваеннае шоу з барабанамі. На якое з жахам паглядае ўвесь еўрапейскі свет. Наіўна бачыць у гэтых незразумелых сучаснаму чалавеку дзеях толькі гуманітарны крызіс. Чаму ж тады выказваюцца думкі палітолагаў, што хутчэй за ўсё польскія суседзі разлічваюць такім чынам змяніць нязручны ім урад Яраслава Качыньскага.

У заложніках сітуацыі – жанчыны і дзеці

Але калі гэта і так, навошта пры абароне нацыянальных інтарэсаў забывацца пра гуманізм. Нават калі твой апанент сто разоў не мае рацыю і вядзе сябе як пачварны злодзей, гэта не прычына прымушаць пакутаваць нявінных людзей.

Напэўна таму першым асудзіў дзеянні польскіх улад прадстаўнік рымскай каталіцкай царквы. Яго кранулі факты грубага абыходжання з бежанцамі, якіх пад дуламі аўтаматаў і з дапамогай газу “тузяць” без дай прычыны паліцэйскія. Не маўчаць палітыкі ў Беларусі і Расіі, ды вось толькі еўрапейскія чыноўнікі марудна “чэшуцца” і зноў пагражаюць беларусам санкцыямі. Няўжо ў сваёй бязмежнай пагардзе да нашай малой краіны яны гатовы кінуць на калючы дрот сотні людзей?

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота БелТА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER