Ёсць пытанне — разбіраемся

Date 07.12.2021 Man
Comment 543

Куды скардзіцца на бадзяжных сабак?

– Я працую поварам у адным з дзіцячых садкоў горада. На працу дабірацца даводзіцца рана раніцай, а яшчэ на таксі, бо паўсюдна па горадзе бегаюць вялікія бадзяжныя сабакі. Тэлефанавала на “115” і ў міліцыю, але сітуацыя не выпраўляецца. Куды яшчэ звяртацца, каб быць пачутай?

Вольга, горад Беразіно.

Адказвае начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Аскірка:

– Са сваімі скаргамі бярэзінцы заўсёды могуць звярнуцца на тэлефон “прамой лініі” райвыканкама, якая працуе па суботах з 9 да 12 гадзін па нумары 5-36-38. Скаргаў наконт бадзяжных сабак не паступала.

Ці закрыецца паштовае аддзяленне ў аграгарадку Брадзец?

– Ходзяць чуткі, што плануецца закрыць паштовае аддзяленне ў аграгарадку Брадзец. Інакш чаму яно практычна не працуе?

Святлана, аграгарадок Брадзец.

Адказвае начальнік філіяла раённага вузла паштовай сувязі РУП “Белпошта” Вікторыя Лагоўская:

– Гэта не так. У паштовым аддзяленні аграгарадка Брадзец адкрыта вакансія і пакуль гэта так, яно працуе адзін дзень на тыдзень.

Калі ў вас ёсць пытанні, звяртайцеся па тэлефоне 5-52-91. Адкажам.

Падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « На рубяжы вякоў Не бацькі, а абавязаныя асобы »