На рубяжы вякоў

Date 04.12.2021 Man
Comment 704

Інспекцыя Дзяржстраху ў Бярэзінскім раёне была створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 6 студзеня 1965 года на падставе загада начальніка Упраўлення Дзяржстраху Мінскай вобласці ад 13 студзеня 1965 года.

Учора…

Але яшчэ задоўга да гэтага часу, з 1921 года, на тэрыторыі цяперашняй Бярэзіншчыны вялася страхавая справа. Работнікі, якія вялі яе, да названай даты ўваходзілі ў састаў супрацоўнікаў фінансавых органаў.

Першым начальнікам інспекцыі з’яўляўся Андрэй Лянькоў, які займаў гэтую пасаду да красавіка 1980 года. Яго годным пераемнікам стаў Міхаіл Навіцкі, які ўзначальваў калектыў страхавацеляў больш за 25 гадоў. Менавіта пры М.У. Навіцкім установа набыла назву прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бярэзінскім раёне і перасялілася ў 2003 годзе з райвыканкама ў асобны будынак.

Сёння…

З 19 сакавіка 2008 года прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бярэзінскім раёне ўзначальвае Ала Роўда, за плячыма якой больш як 30 гадоў прафесійнага стажу ў аднойчы выбранай галіне.

Такі ж стаж маюць намеснік дырэктара прадстаўніцтва Раіса Сіняк і вядучы спецыяліст Тамара Сапега. Больш як 20 гадоў прафесійнага стажу маюць вядучы спецыяліст Вольга Аляшкевіч і агент страхавы Лілія Сіняк. Звыш паўтара дзясятка гадоў адмералі ў страхавой службе галоўны бухгалтар Валянціна Вараб’ёва, вядучы эканаміст Таісія Кабак, вядучыя спецыялісты Святлана Пянкрат, Наталля Стасевіч, Святлана Хадаронак.

Лепшымі працаўнікамі прадстаўніцтва называліся страхавы агент Ала Стасіў, фотаздымак якой быў змешчаны на Дошцы гонару Белдзяржстраху, а таксама намеснік дырэктара Раіса Сіняк, галоўны бухгалтар Валянціна Вараб’ёва і страхавы агент Лілія Сіняк, фотаздымкі якіх упрыгожвалі Дошку гонару філіяла Белдзяржстраху па Мінскай вобласці.

100-гадовы юбілей Белдзяржстраху калектыў сустракае новымі здабыткамі і стабільнымі поспехамі. Так, за 10 месяцаў 2021 года па ўсіх відах страхавання налічана страхавых узносаў 1137,3 тысячы рублёў, пры гэтым даведзены план выкананы на 102,1 працэнта, а тэмп росту да адпаведнага леташняга перыяду склаў 114,5%. Паспяхова будзе выкананы і гадавы план.

Найбольш папулярнымі відамі страхавання ў раёне па-ранейшаму застаюцца добраахвотнае страхаванне пабудоў і дамашняй маёмасці. У работу страхавацеляў свае карэктывы ўнесла пандэмія. Так, летась было заключана 429 дагавораў добраахвотнага страхавання ад каранавіруснай інфекцыі на суму 11,1 тысячы рублёў, пры гэтым сума страхавых выплат склала 37,2 тысячы рублёў.

…І штодзень

Нягледзячы на ўсё больш рашучы ўваход у наша жыццё камп’ютарнай тэхнікі (сёння страхавацелі могуць набыць страхавы поліс па шэрагу відаў страхавання не выходзячы з дому, завітаўшы на сайт Белдзяржстраху), асноўнай фігурай у працэсе страхавання па-ранейшаму застаецца страхавы агент – высокакваліфікаваны спецыяліст са шчырай душой, уменнем аператыўна вырашаць многія складаныя праблемы, навыкамі псіхолага людскіх душ.

Работнiкi прадстаўнiцтва Бялдзяржстраху па Бярэзiнскiм раёне адпавядаюць гэтым важным патрабаванням i параметрам, якiя яны перанялi ад сваiх больш сталых калег, сённяшнiх ветэранаў Лiлii Сасункевiч, Ларысы Каленцыёнак, Наталлi Курневiч, Марыi Баранавай, Тамары Верынай, якiя адпрацавалi у калектыве больш за 20 гадоў.

Удзячную памяць тут захоўваюць таксама пра Андрэя Лянькова, Міхаіла Навіцкага, Лілію Абакумаву, Ядзвігу Сыцько, Сафію Слабко, Веру Дайнека, Мікалая Белязяка, Віктара Аўтуховіча, нягледзячы на тое, што іх ужо няма сярод нас.

Ісці ў наступнае стагоддзе, абапіраючыся на назапашаны вопыт, не страчваць свой імідж і адгукацца на патрэбы людзей, быць заўсёды з імі і дапамагаць у цяжкую хвіліну – такую задачу ставяць перад сабой работнікі прадстаўніцтва на бліжэйшую сотню гадоў.

*Анатоль ПАЛЫНСКІ. Фота аўтара і з архіва прадстаўніцтва Белдзяржстраху

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER