У інтарэсах усяго народа

Date 21.12.2021 Man
Comment 641

Маючы адбыцца рэферэндум па прыняцці новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стане значнай падзеяй у жыцці нашай дзяржавы. Карпатлівая работа над папраўкамі ў Асноўны Закон выйшла, па словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, на фінішную прамую.

Канстытуцыя, якая сёння дзейнічае ў нашай краіне, была прынята ў 1994 годзе з некаторымі змяненнямі і дзейнічае ўжо на працягу 27 гадоў. Зразумела, што мінулы час краіна і грамадства істотна памяняліся. Сёння мы маем устойлівую і эфектыўна дзеючую мадэль эканомікі, адну з самых моцных сістэм сацыяльнай абароны грамадзян, забяспечваецца іх надзейная бяспека.

Але падзеі, што адбываюцца зараз у свеце і ўнутры нашай краіны, указваюць на неабходнасць актуалізацыі многіх пытанняў.

Развязаныя ЗША і іх сатэдітамі гібрыдныя войны, пандэмія, спробы перапісаць гісторыю  Вялікай Айчыннай вайны, наступленне на традыцыйныя чалавечыя каштоўнасці і многія іншыя праблемы патрабуюць своечасовага рэагавання, у тым ліку і на заканадаўчым узроўні.

Важнае значэнне для нашай краіны мае і пытанне пераемнасці ў сістэме дзяржаўнай улады. Нам неабходна, каб змяненні адбываліся эвалюцыйна, без шараханняў з крайнасці ў крайнасць і ў інтарэсах пераважнай большасці беларускага народа, а не кучкі экстрэмістаў, якія састаяць на службе Захада.

Таму вельмі актуальныя намячаемыя змяненні па пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж Прэзідэнтам, Парламентам і Урадам. Своечасов лічу і пытанне аб наданні Канстытуцыйнага статуса Усебеларускаму Народнаму Сходу.

Упэўнены, што гэтыя і іншыя прапануемыя змяненні яшчэ больш згуртуюць наш народ, нададуць новы імпульс сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай краіны.

Анатоль ЗЯБКО,

старшыня раённага савета ветэранаў.   

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER