Пакуль праз сродкі масавай інфармацыі нам не даведзены тыя змяненні, якія плануецца ўнесці ў Канстытуцыю, але з выступленняў членаў канстытуцыйнай камісіі ведаем, што і надалей Беларусь застанецца сацыяльна арыентаванай краінай, дзе самым галоўным будзе чалавек працы.
Грамадзянам Беларусі гарантуецца права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў ва ўстаноўленым законам парадку. У нас будуць замацаваны сямейныя каштоўнасці. Радуе, што прэамбула Канстытуцыі будзе дапоўнена палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый.
Канстытуцыйна будзе замацавана і роля Усебеларускага народнага сходу. А гэта значыць, што ў вырашэнні праблем краіны змогуць удзельнічаць людзі самых розных сфер дзейнасці.
Лічу, што кожны грамадзянін, беларус павінен прыняць удзел у абмеркаваннні змен, дапаўненняў у Асноўны Закон краіны.
Я, мая сям’я абавязкова будзем прымаць удзел у рэферэндуме.
Алена ТОКАН,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.