У рамках адзінага дня інфармавання

Date 17.02.2022 Man
Comment 1068
У рамках адзінага дня інфармавання

Сёння ў рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася сустрэча з працаўнікамі ААТ “Пагосцкі”.

Багатай і насычанай аказалася размова на гэты раз, бо ўвазе прысутных прапаноўвалася адразу тры вельмі актуальныя і злабадзённыя тэмы. Так, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч давяла прысутным інфармацыю аб змяненнях і дапаўненнях, што ўносяцца ў новую рэдакцыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заклікала прыняць актыўны ўдзел у правядзенні 27 лютага рэспубліканскага рэферэндуму. Першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Карына Аруцюнян пазнаёміла з планам перспектыўнага развіцця рэгіёна на гэты год. Вельмі актуальнай была і тэма, на якую звярнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч. Яна датычылася генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Як падкрэсліў Дзмітрый Пятровіч, для злачынстваў такога кшталту і маштабу не можа існаваць тэрміну даўніны.

Аналагічныя мерапрыемствы ў рамках Дня інфармавання былі праведзены і ў шэрагу іншых вытворчых калектываў Бярэзіншчыны.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER