Прадуманасць работы плюс вопыт

Date 18.02.2022 Man
Comment 559
Прадуманасць работы плюс вопыт

Лешніцкі ўчастак для галасавання №7 таксама размешчаны ў памяшканні школы. Аднак у адрозненне ад свайго гарадскога сабрата ён больш сціплы як па колькасці членаў участковай камісіі (тут іх толькі 7), так і па ліку галасуючых – іх крыху менш за 500 чалавек. Наогул, Лешніцкі ўчастак самы кампактны ў раёне, бо ўключае ў сябе толькі тры населеныя пункты – Лешніцу, Навасёлкі і Слабаду.

Пра падрыхтоўку ўчастка да правядзення маючага адбыцца рэферэндуму і работу ўчастковай камісіі расказалі яе старшыня Наталля Бурцава і сакратар Наталля Жукоўская. Тут паспелі ўжо ў адпаведнасці са складзенымі спісамі галасуючых (яны гэтымі днямі ўдакладняюцца ў сельвыканкаме) падрыхтаваць і нават часткова разнесці запрашэнні на гэта важнае мерапрыемства. Кожны жадаючы мае магчымасць асабіста праверыць, ці ўнесена яго прозвішча ў спіс, падчас дзяжурстваў членаў камісіі, якія штодзень, за выключэннем нядзелі, нясуць сваю вахту на ўчастку ў адпаведнасці са складзеным графікам.

Таксама гатова і памяшканне для галасавання. Засталося толькі паставіць тут урну для бюлетэняў, што будзе зроблена напярэдадні пачатку датэрміновага галасавання. Аформлены куток выбаршчыка, у калідоры школы знаходзіцца стэнд, прысвечаны рэферэндуму, а на самім памяшканні навучальнай установы красуецца вывеска з інфармацыяй аб тым, што тут размешчаны ўчастак для галасавання.

Н. Бурцава ў якасці старшыні ўчастковай камісіі выступае чацвёрты раз. У астатніх жа членаў камісіі вопыт больш багаты і вымяраецца дзесяцігоддзямі. Думкі аб тым, што ў дзень рэферэндуму будзе нязначная яўка, ніхто нават не дапускае, бо вяскоўцы – людзі адказныя і прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні свайго лёсу і лёсу сваёй Радзімы. Большасць імкнецца наведаць участак менавіта ў дзень асноўнага галасавання, які здаўна ўспрымаецца як святочны дзень.

Тут, дарэчы, ніколі не бывае праблем з падвозам людзей. А да пенсіянераў і нямоглых, па папярэдніх заяўках, члены камісіі наведваюцца прама на дом. Захавана гэтая сістэма будзе і 27 лютага. А аб тым, каб прадстаўнікам старэйшага пакалення было больш утульна і не ўзнікала праблем на ўчастку, традыцыйна будуць клапаціцца члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” з ліку школьнікаў – членаў БРСМ.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER