Гутарым з тыми, хто щжо прагаласаваў
У іх ліку і кіраўнік ансамбля “Лявоніха” Данута Гурэнчык. Сваё рашэнне прагаласаваць датэрмінова тлумачыць тым, што 27 лютага яна разам са сваім калектывам будзе выступаць на ўчастках для галасавання і ствараць людзям добры настрой цудоўнымі песнямі.
— А не прагаласаваць наогул я не магу, бо абедзвюма рукамі – за Беларусь!
-Іван Пракопчык, — прадстаўляецца мужчына, які толькі што апусціў у ўрну бюлетэнь. – Сам я з Плешчаніц, але вось ужо больш трыццаці гадоў як жыву ў Беразіно. Люблю гэты горад. І не толькі яго, а нашу Беларусь. Таму і галасваў за яе працвітанне.
-Учора ўвечары дапазна глядзела тэлевізар, — дзеліцца сваімі пачуццямі Надзея Бахметава. – Становіцца страшна ад той сітуацыі, якая складваецца вакол адносін Расіі і Украіны. На шчасце, пра вайну наша пакаленне ведае толькі з расказаў бацькоў ды з кніг. Вельмі не хочацца, каб яна ўварвалася да нас. І ведаю, што наш Прэзідэнт робіць усё магчымае для таго, каб у Беларусі захаваліся мір і спакой, каб нашы дзеці таксама не ведалі тых жахаў. Таму я – за Лукашэнку. Трэба падтрымаць Бацьку!
А вось і чарговыя галасуючыя – сямейная пара, муж і жонка Геандзь і Валянціна Сушынскія.
-Мы, канечне ж, за Беларусь! – не згаворваючыся кажуць яны, нягледзячы на тое, што пытання наконт таго, к яны прагаласавалі, я і не задаваў. Наогул, гэта было лішнім, бо кожны лічыў сваім доўгам паведаміць аб сваім сапраўды патрыятычным рашэнні.
Верыцца, што і іншыя жыхары Бярэзіншчыны будуць такімі ж аднадушнымі ў сваім волевыяўленні.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.