Яго словы пацвярджае і сам факт з’яўлення тут усё новых асоб. Прычым, гэта не толькі пенсіянеры, а і працаўнікі мясцовага ААТ “Пагосцкі” і УП “АграМАЗ”. Некаторыя прыбалі на ўчастак на сасабістым транспарце нават з Васілеўшчыны. Напрыклад, маладая дзяўчына з сястрой. На пытанне, чаму яна прагасавала адна, тая заўважыла, што сястра пражывае на іншым участку і нават з’яўляецца членам камісіі. Там і прагаласуе.
На ўчастку пануе дабразычлівая атмасфера. Ніхто не пакрыўджаны ўвагай.
А за тым, каб парадак захоўваўся і не адбывалася нікіх спрэчных сітуацый пільна сочаць назіральнікі. У іх ліку Марыя Счасная і Ганна Бандарчык. Людзі гэтыя паважаныя і аўтарытэтныя ў мясцовым асяроддзі і наўрад ці хто адважыцца пры іх рабіць штосьці супрацьзаконнае. Дарэчы, падобнага тут ніколі не здаралася.
Як і за што галасуюць людзі, здагадацца няцжка. Як? Душой і сэрцам. За што? За шчалівы лёс і за мір.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.